27 жніўня VODBLISK сыходзіць на вакацыі на нявызначаны тэрмін
З чым звязаныя вакацыі?
Нам даволі складана працягваць падтрымліваць анлайн-кінатэатр. Мы імкнёмся захаваць важную і значную калекцыю сучасных беларускіх фільмаў, таму вымушана пераходзім на іншую відэа-платформу.
Сайт і сацсеткі VODBLISK застануцца актыўнымі, але з 27 жніўня на платформе будзе немагчыма паглядзець фільмы.
Гэта магчымасць з'явіцца зноў, калі мы завершым пераход на іншую платформу, які можа трываць некалькі месяцаў.
Але!
Мы вырашылі, што вакацыі — гэта вакацыі, і ў іх павінна быць нешта прыемнае. У нашым выпадку гэта вакацыйны кінамарафон. Таму для гледачоў па-за межамі Беларусі ёсць вельмі прыемны сюрпрыз.
Кінамарафон на VODBLISK
23 жніўня вы зможаце атрымаць доступ да ЎСІХ фільмаў на VODBLISK разам усяго за 5$ (столькі звычайна каштуе прагляд аднаго фільма).
Вы зможаце набыць доступ на 3 дні да ўсіх стужак па такім кошце 23.08 у прамежак з 00:00 па 23:59 (GMT+3).
Для гледачоў у Беларусі прагляд фільмаў быў і застаецца бясплатным, таму вы лёгка можаце прама зараз пачаць свой кінамарафон — запойны прагляд усіх стужак, што адкладвалі на чароўнае «потым».
Сачыце за навінамі
Каб даведацца, калі скончацца вакацыі, пільна сачыце за нашымі гісторыямі ў Інстаграме 😉